9 верасня каля 9 гадзін раніцы ў службу выратавання паступіла паведамленне аб пажары дома па вуліцы Максіма Горкага ў горадзе Лепелі.

9 верасня каля 9 гадзін раніцы ў службу выратавання паступіла паведамленне аб пажары дома па вуліцы Максіма Горкага ў горадзе Лепелі.

Калі ратавальнікі прыбылі да месца паведамлення назіралася гарэние унутры дома.

У выніку пажару ў адной з кватэр часткова пашкоджана столевая перакрыцце, задымлены сцены, маёмасць. Астатнія кватэры не пацярпелі.

Прычына пажару ўстанаўліваецца.Разглядаемая версія прычыны ўзнікнення пажару – Неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні гаспадара кватэры.

Паважаныя грамадзяне! Выконвайце правілы пажарнай бяспекі ў быце, не дапускайце курэння ў жылых памяшканнях, сачыце за тым, каб запалкі і цыгарэты пасля выкарыстання былі патушаны. Усталюйце ў жылых пакоях аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, якія ў выпадку узнікнення пажару своечасова апавясцяць вас аб небяспецы. І памятайце: адна непатушаная цыгарэта можа загубіць жыццё, і не адну!