9 верасня а 14-32 у службу выратавання паступіла паведамленне аб пажары легкавога аўтамабіля па вуліцы Калініна ў горадзе Лепелі.

9 верасня а 14-32 у службу выратавання паступіла паведамленне аб пажары легкавога аўтамабіля па вуліцы Калініна ў горадзе Лепелі.

Па прыбыцці да месца выкліку падраздзяленняў МНС назіралася задымленне ўнутры легкавога аўтамабіля.

У выніку пажару ў аўтамабілі «SEAT» 1996 года выпуску пашкоджаны салон.

Па дадзеным факце праводзіцца праверка, прычыну здарэння трэба будзе высветліць экспертам. Як паказвае статыстыка, у падобных выпадках найбольш частая прычына ўзгаранняў - няспраўнасць электраправодкі аўтамабіля, з-за якой адбываецца кароткае замыканне.

МНС нагадвае ўладальнікам транспартных сродкаў, што неабходна рэгулярна праводзіць дыягностыку транспартных сродкаў на сертыфікаваных СТА і ўтрымліваць у спраўным стане свой аўтамабіль.