Комплекс дадатковых мер, накіраваных на папярэджанне супрацьпраўных паводзін грамадзян, з 10 па 14 жніўня бягучага года праводзіцца на тэрыторыі Лепельскага раёна.

Комплекс дадатковых мер, накіраваных на папярэджанне супрацьпраўных паводзін грамадзян, з 10 па 14 жніўня бягучага года праводзіцца на тэрыторыі Лепельскага раёна, дзе асноўнай мэтай з'яўляецца уцягванне шырокіх слаёў насельніцтва ў аказанне дапамогі і садзейнічання дзяржаўным органам у вырашэнні праблем бытавога насілля, сямейнай неўладкаванасці, а таксама павышэння эфектыўнасці работы па папярэджанні супрацьпраўных паводзін грамадзян, прыняцця вычарпальных мер індывідуальнай прафілактыкі правапарушэнняў, прэвентыўнага уздзеяння на асоб, якія вядуць асацыяльны лад жыцця.

У рамках дадзенага мерапрыемства супрацоўнікі ўнутраных спраў Лепельскага райвыканкама і спецыялісты ўпраўлення па працы і сацыяльнай абароне, аддзела па адукацыі, УАЗ «Лепельская ЦРБ», Лепельскага РАСН, а таксама розных арганізацый і грамадскіх аб'яднанняў праінфармуюць грамадзян аб прававых нормах, якія дзейнічаюць у дадзенай сферы, дапамозе, якая аказваецца ахвярам насілля, рабоце тэлефонаў даверу і г.п..

Аддзел унутраных спраў Лепельскага райвыканкама рэгулярна праводзіць комплексныя мерапрыемствы па недапушчэнні гвалту ў сям'і, а таксама папярэджанні здзяйснення правапарушэнняў і злачынстваў у стане алкагольнага ап'янення. У мэтах недапушчэння цяжкіх наступстваў сямейна-бытавых канфліктаў за сем месяцаў гэтага года было накіравана ў ЛПП 15 грамадзян, з іх: 4 сямейных дэбашыры.

Калі Вы сталі ахвярай або сведкам насілля, не чакайце трагедыі! Дзейнічайце прама зараз! Таксама, калі маецца інфармацыя аб асобах, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, звяртайцеся ў аддзел унутраных спраў Лепельскага райвыканкама па тэлефоне 3 20 83, да ўчастковага інспектара міліцыі або выклікайце міліцыю па тэлефоне 102.

 

Намеснік начальніка аддзела аховы правапарадку

і прафілактыкі Лепельскага РАУС І.Н.Казлоў