15 верасня а 14-35 у службу выратавання паступіла паведамленне аб пажары дома ў вёсцы Верабкі Слабодскага сельскага Савета
15 верасня а 14-35 у службу выратавання паступіла паведамленне аб пажары дома ў вёсцы Верабкі Слабодскага сельскага Савета
Калі ратавальнікі прыбылі да месца паведамлення назіралася адкрытае гарэние даху жылога дома.
Дом драўляны зрублены на дзве кватэры. У выніку пажару ў кватэры №1 часткова пашкоджаны дах, столь перакрыцце, сцены і маёмасць. У кватэры №2 маёмасць не пацярпела.
Прычына пажару высвятляецца.Разгляданая версія прычыны ўзнікнення пажару – парушэнне правіл эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (пакінуты прас без нагляду).
МНС нагадвае: пазбегнуць пажару можна пры выкананні правіл пажарнай бяспекі. Не эксплуатуйце няспраўную або старую электраправодку. Сыходзячы з дома, выключайце электрапрыборы. Найбольш эфектыўным сродкам выяўлення пажару ў доме ці кватэры з'яўляецца аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Гэты прыбор адрэагуе на найменшае задымленне і дапаможа захаваць жыццё і маёмасць! Выконвайце правілы пажарнай бяспекі – не рызыкуйце сабой і сваёй маёмасцю!