20 чэрвеня каля 7 гадзін раніцы ў службу выратавання паступіла паведамленне аб пажары аўтамабіля ў вёсцы Слабодка Лепельскага сельсавета
20 чэрвеня каля 7 гадзін раніцы ў службу выратавання паступіла паведамленне аб пажары аўтамабіля ў вёсцы Слабодка Лепельскага сельсавета
Па прыбыцці да месца выкліку падраздзяленняў МНС назіралася задымленне ўнутрыкапотнай прасторы легкавога аўтамабіля.
У выніку пажару ў аўтамабілі Сітраен Ксара Пікаса 2000 года выпуску знішчаны маторны адсек.
Па дадзеным факце праводзіцца праверка, прычыну здарэння трэба высветліць экспертам. Як паказвае статыстыка, у падобных выпадках, найбольш частая прычына ўзгаранняў - няспраўнасць электраправодкі аўтамабіля, з-за якой адбываецца кароткае замыканне.
МНС нагадвае ўладальнікам транспартных сродкаў, што неабходна рэгулярна праводзіць дыягностыку транспартных сродкаў на сертыфікаваных СТА і ўтрымліваць у спраўным стане свой аўтамабіль.