За мінулы год у Рэспубліцы Беларусь назіраецца зніжэнне карупцыйнай актыўнасці больш чым на чатыры працэнты. Станоўчая дынаміка сфарміравана двума відамі карупцыйных злачынстваў: крадзяжы з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў і дача хабару. Разам з тым, павялічылася колькасць улічаных злоўжыванняў службовымі паўнамоцтвамі, перавышэння ўлады і злачыннай бяздзейнасці службовых асоб.

Найменшае праяўленне карупцыі дапушчана ў сферы дзяржаўнага кіравання, арганізацыях аховы здароўя, адукацыі, будаўніцтва і транспарту. Рост жа карупцыі адбыўся ў сферы культуры і спорту, прамысловасці і гандлю.

Большасць карупцыйных злачынстваў складаюць факты атрымання хабару і крадзяжоў у нязначных памерах, якія здзейснены службовымі асобамі нізавога кіраўніцкага звяна.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Г. Лукашэнка на нарадзе 20.08.2019 адзначыў, што аслабляць барацьбу з карупцыяй нельга, ніякіх змякчэнняў пакарання для карупцыянераў быць не павінна, аднак недапушчальная праца на статыстыку, «палачная» сістэма ацэнкі яе эфектыўнасці, як вынік узбуджэнне крымінальных спраў пры адсутнасці дастатковых доказаў, штучнае стварэнне ўмоў для супрацьпраўнай дзейнасці з мэтай яе спынення, валакіта, парушэнне парадку і ўмоў правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, неапраўданае прымяненне «сілавых» мер затрымання, ціск на ўдзельнікаў працэсу.

Праваахоўным органам пастаўлены канкрэтныя задачы: засяродзіць намаганні на забеспячэнне законнасці, абароне правоў і інтарэсаў грамадзян, захаванні прынцыпу справядлівасці, неадкладным і прынцыповым рэагаванні на найгрубейшыя парушэнні закона. Неабходна не толькі кардынальна змяніць падыходы ў працы праваахоўных органаў, але і прыняць меры па прафілактыцы карупцыйных праяўленняў на месцах: у органах улады, арганізацыях.

У Віцебскай вобласці ў 2019 годзе колькасць улічаных карупцыйных злачынстваў захавалася на ранейшым узроўні – 248. Павялічыліся выпадкі дачы хабару і крадзяжоў з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў. Шкода, прычыненая карупцыйнымі злачынствамі, склала 3,5 млн. рублёў.

Праведзенае апытанне грамадскай думкі ІАЦ пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь паказала, што на тэрыторыі Віцебскай вобласці адзначаецца самы нізкі па краіне ўзровень карупцыі (45%), па г. Мінску гэты паказчык склаў 65%, па Рэспубліцы Беларусь у цэлым – 51,5%. На думку