Лепельскі раённы выканаўчы камітэт інфармуе аб загінуўшых (памерлых) на вытворчасці і пацярпелых, якія атрымалі цяжкія вытворчыя траўмы, за 2019 год у параўнанні з 2018 годам.
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт інфармуе аб загінуўшых (памерлых) на вытворчасці і пацярпелых, якія атрымалі цяжкія вытворчыя траўмы, за 2019 год у параўнанні з 2018 годам.
На тэрыторыі раёна ў 2019 годзе зарэгістраваны 3 няшчасныя выпадкі на вытворчасці, у якіх 1 работнік загінуў (ААТ «Лядна» - 23 сакавіка 2019 г.) і 2 работнікі атрымалі цяжкую траўму (Філіял «Баброва-Агра» ЗАТ «Віцебскаграпрадукт» - 18 красавіка 2019 г.; ДЛЛГУ «Лепельскі лясгас» - 1 лістапада 2019 г.). За 2019 год адбыўся рост вытворчага траўматызму са смяротным зыходам (у 2018 годзе – ніводнага).
Па даных Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь у 2019 годзе ў арганізацыях Віцебскай вобласці памерла (загінула) 78 работнікаў і 88 атрымалі цяжкія траўмы, з якіх адпаведна 58 і 13 кваліфікаваны як невытворчыя.
Такім чынам, сувязь з вытворчасцю (з улікам незавершаных расследаванняў) устаноўлена ў 20 загінуўшых, што на аднаго работніка менш, чым у 2018 годзе, і ў 75 – якія атрымалі цяжкія вытворчыя траўмы (у 2018 годзе – 75).
Даведачна.З 58 фактаў смерці (гібелі) работнікаў, кваліфікаваных як невытворчыя, смерць 40 пацярпелых абумоўлена выключна станам іх здароўя, з 13 няшчасных выпадкаў, якія прывялі да цяжкіх траўм і кваліфікаваных як невытворчыя – адзін.
Пры гэтым у 2019 годзе паказчык колькасці загінулых на вытворчасці ў разліку на 100 тысяч застрахаваных па абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў (Кч) у вобласці перавысіў аналагічны паказчык па рэспубліцы амаль у 1,3 раза (па вобласці – 4,6, па рэспубліцы – 3,6).
Рост смяротнага траўматызму на вытворчасці ў 2019 годзе дапушчаны ў арганізацыях Аршанскага раёна – 4 загінулых (у 2018 годзе – адзін), Глыбоцкага раёна – 2 (у 2018 годзе – адзін), Лепельскага і Талачынскага раёнаў – па адным (у 2018 годзе – ніводнага). У Шумілінскім, Докшыцкім, Пастаўскім, Сенненскім і Полацкім раёнах колькасць выпадкаў са смяротным зыходам засталася на ранейшым
узровень – па адным выпадку смяротнага траўміравання ў 2018 і 2019 гадах.Даведачна. Рост вытворчага траўматызму са смяротным зыходам у 2019 годзе адзначаны ў арганізацыях, падведамных (якія ўваходзяць у сістэму) Мінпраму, дзе загінула 2 работніка (у 2018 годзе – адзін), а таксама Мінлясгасу і канцэрну «Беллегпрам» – адпаведна 2 і адзін (адзін і ні аднаго). Акрамя таго, рост колькасці загінулых адзначаны ў арганізацыях без ведамаснай падпарадкаванасці – з 2 да 4.
Рост вытворчага траўматызму, які прывёў да цяжкіх вытворчых траўм, у 2019 годзе адзначаны ў арганізацыях Пастаўскага раёна – 5 пацярпелых (у 2018 годзе – 2), Сенненскага раёна – 4 (у 2018 годзе – 2), Лёзненскага, Шумілінскага і Чашніцкага раёнаў – па 2 (ні аднаго), Талачынскага раёна – 4 (у 2018 годзе – 3), Верхнядзвінскага і Ушацкага раёнаў – па 2 (у 2018 год
Акрамя таго, колькасць пацярпелых, якія атрымалі на вытворчасці цяжкія траўмы, узравыпадкаў з цяжкімі наступствамі, то ў 2019 годзе гэты паказчык знізіўся да 35,1 працэнта. Разам з тым, у арганізацыях вобласці павялічылася колькасць няшчасных выпадкаў з цяжкімі наступствамі, якія адбыліся пры наяўнасці выключна віны пацярпелага, – з 22,8 да 29,9 працэнта (табліца 1).
Табліца 1
|
Прычыны няшчасных выпадкаў |
2018 г. |
2019 г. |
|
Выключна па віне працадаўцы |
24,1% |
19,5% |
|
Змешаная адказнасць працадаўцы і пацярпелага |
17,7% |
15,6% |
|
Выключна па віне пацярпелага |
22,8% |
29,9% |
|
Пры адсутнасці віны працадаўцы і пацярпелага |
35,4% |
35,0% |
Нягледзячы на прымаемыя меры ў 2019 годзе ў стане алкагольнага ап'янення ў момант траўміравання знаходзіліся адзін работнік, загінулы на вытворчасці, і 2 работніка, якія атрымалі цяжкія вытворчыя траўмы (у 2018 годзе – 3 і 2 адпаведна).
З улікам выкладзенага, прапануем прыняць дадатковыя меры па недапушчэнні росту траўміравання работнікаў на вытворчасці, устараненні прычын вытворчага траўматызму, безумоўным выкананні сваіх абавязкаў па ахове працы, як службовымі асобамі арганізацыі, так і самімі работнікамі, а таксама забеспячэнні імі вытворча-тэхналагічнай, выканаўчай і працоўнай дысцыпліны.