На дарогах Віцебскай вобласці за мінулыя выхадныя зарэгістравана 39 дарожна-транспартных здарэнняў з матэрыяльнай шкодай, з іх 17 – у абласным цэнтры.

 На дарогах Віцебскай вобласці за мінулыя выхадныя зарэгістравана 39 дарожна-транспартных здарэнняў з матэрыяльнай шкодай, з іх 17 – у абласным цэнтры.

  Затрымана 6 нецвярозых кіроўцаў і 30 беспраўных.

  Да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху прыцягнута больш за 400 пешаходаў. З іх 52 знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення, 247 – без святлоадбівальных элементаў.

  ДАІ нагадвае:

  Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху! Будзьце максімальна ўважлівыя і асцярожныя на дарозе! Дзяржаўтаінспекцыя ў чарговы раз нагадвае аб неабходнасці няўхільнага выканання ПДР усімі ўдзельнікамі дарожнага руху!