Новыя колеры і ўзоры ўплятуцца гэтай вясной у кветнікі Віцебска, паведаміла намеснік дырэктара па вытворчасці прадпрыемства "Віцебскі Зяленбуд" Валянціна Шэндзюкова.
Новыя колеры і ўзоры ўплятуцца гэтай вясной у кветнікі Віцебска, паведаміла намеснік дырэктара па вытворчасці прадпрыемства "Віцебскі Зяленбуд" Валянціна Шэндзюкова.
Кветкавае афармленне горада ўжо вядзецца. Штодня брыгады работніц у складзе больш за 50 чалавек высаджваюць каля 10-15 тыс. кветак. Першымі на клумбах сталі з'яўляцца марозаўстойлівыя цынерарыі і газаніі. Пазней да іх дададуцца ўлюбёныя гараджанамі лабеліі, бегоніі, сальвіі, аліссумы, аксаміткі, пеларгоніі і розныя тагетесы, а таксама петуніі і сурфініі, якія выкарыстоўваюцца для вертыкальнага азелянення.
Ноткі разнастайнасці ў агульную карціну ўнясуць навічкі - цэлозія грабеньчатая, новагвінейскі бальзамін, новыя віды аксамітак і колеуса. "Мы вывучылі іх уласцівасці, прыжывальнасць і вырашылі паспрабаваць. Убачыць іх можна будзе на цэнтральных вуліцах горада. Выбар невыпадковы: так атрымаем больш водгукаў і вырашым, ці выкарыстоўваць у будучыні", - адзначыла Валянціна Шэндзюкова.
Масавая пасадка кветак прыпадзе ў абласным цэнтры на майскія дні. Усяго плануецца высадзіць каля 1 млн такіх раслін.
– Мы рады, што змаглі аказаць падтрымку, – пракаментавала Галіна Пронька, старшыня Мінскага абласнога аддзялення РГА «Беларускі дзіцячы фонд». – Часам бывае так, што аказанне дапамогі становіцца важнейшым для тых, хто яе ініцыяваў, а не атрымаў. Такім чынам людзі адчуваюць, што яны разам і могуць падарыць часцінку сваёй цеплыні, парадаваць іншых людзей сваёй увагай.