Насіце флікер у цемры
10.12.20240 праглядаў
У адпаведнасці з ПДР, у цёмны час сутак пры руху па краі праезнай часткі дарогі або абочыне, а таксама пры перасячэнні праезнай часткі па-за пешаходным пераходам пешаход павінен абазначыць сябе святлоадбіўным элементам (элементамі).
Абазначаючы сябе флікерамі, пешаход дае кіроўцам магчымасць заўважыць сябе ў цемры, тым самым забяспечваючы сабе бяспеку.
За парушэнне ўказанага патрабавання пешаход можа быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры ад 1 да 3 базавых велічынь.