22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі натарыят пасля рэформы, праведзенай у пачатку 2014 года, працягвае выконваць свае сацыяльныя функцыі, паведаміла БЕЛТА намеснік начальніка ўпраўлення натарыята і ЗАГСаў Міністэрства юстыцыі Алена Радабольская.

"Значная катэгорыя сацыяльна неабароненых слаёў насельніцтва - ветэраны, пенсіянеры, інваліды і іншыя - вызвалена ад выплаты натарыяльнага тарыфу за аказанне паслуг, у прыватнасці за засведчанне запаветаў, даверанасцей, кансультаванне", - адзначыла прадстаўнік Мінюста. У першым паўгоддзі з ужываннем льгот зроблена больш за 73 тыс. натарыяльных дзеянняў. Усяго ж у першай палове 2014 года па краіне натарыусы здзейснілі больш за 734 тыс. дзеянняў.

Алена Радабольская таксама паведаміла, што ў Мінску з 22 жніўня ў новым будынку пачне працаваць натарыяльная кантора №1 Кастрычніцкага раёна. "У памяшканні створаны ўсе ўмовы для належнага абслугоўвання грамадзян і юрыдычных асоб, захавання таямніцы здзяйснення натарыяльнага дзеяння, а таксама забеспячэння захаванасці дакументаў", - падкрэсліла яна.

У Беларусі дзейнічае 208 натарыяльных кантор і 40 натарыяльных бюро, у якіх працуе каля 1 тыс. чалавек. У Мінску працуюць 187 натарыусаў у 25 натарыяльных канторах і 26 бюро.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)