Дзяржаўнаавтоінспекцыя пастаянна ўкараняе інавацыі ў сферы забеспячэння бяспекі дарожнага руху. Навінка гэтага года - вымяральны комплекс "Аракул інсайт".

Прыбор паступіў на ўзбраенне дарожна-патрульнай службы ДАІ. Распрацоўка ўжо сёння заяўляе пра сябе на дарогах краіны.

Фотафіксатар парушэнняў размяшчаецца на борце патрульнага аўтамабіля ДАІ, адкуль вядзецца аўтаматычны кантроль за ўстаноўленай хуткасцю руху як у спадарожным, так і сустрэчным патоках. У месцах выкарыстання прыбора ўчасткі дарогі адпаведнымі дарожнымі знакамі пазначацца не будуць!

Таксама магчымасці прылады дазваляюць класіфікаваць транспарт па тыпе і ўстаноўленым для яго хуткасным абмежаванні.

Пасля апрацоўкі даных парушальнік атрымае пастанову аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці ("ліст шчасця").