Пастановай Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 28 лістапада 2022 г. № 125 «Аб зацвярджэнні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-вада (Мінпрыроды) «Справаздача аб выкарыстанні вод» і ўказанняў па яе запаўненні» зацверджана новая форма дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-вада (Мінпрыроды) «Справаздача аб выкарыстанні вод», прадугледжана ўвядзенне яе ў дзеянне, пачынаючы са справаздачы за 2022 год.
Дзяржаўную статыстычную справаздачнасць па форме 1-вада (Мінпрыроды) «Справаздача аб выкарыстанні вод» (далей – справаздача) прадстаўляюць:
· юрыдычныя асобы, якія ажыццяўляюць спецыяльнае водакарыстанне на падставе дазволаў на спецыяльнае водакарыстанне або комплексных прыродаахоўных дазволаў (далей – дазволы), іх адасобленыя падраздзяленні, якія маюць асобны баланс;
· юрыдычныя асобы, адасобленыя падраздзяленні юрыдычных асоб, якія маюць асобны баланс, што эксплуатуюць сістэмы абаротнага водазабеспячэння з расходам вод у іх больш за 5 кубічных метраў у суткі без ажыццяўлення спецыяльнага водакарыстання.
Справаздачу не прадстаўляюць:
· садаводчыя таварыствы і дачныя кааператывы;
· сялянскія (фермерскія) гаспадаркі.
Прадстаўленне справаздачы ў выглядзе электроннага дакумента ажыццяўляецца з выкарыстаннем спецыялізаванага праграмнага забеспячэння, якое размяшчаецца разам з неабходнымі інструктыўнымі матэрыяламі па яго разгортванні і выкарыстанні на афіцыйным сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт http://www.belstat.gov.by.