20 верасня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Саюзная дзяржава стварае камфортныя ўмовы сваім памежнікам для нясення службы, расказаў карэспандэнту БЕЛТА начальнік прэс-службы Полацкага памежнага атрада Дзяніс Глебко. За кошт саюзнага бюджэту Расіі і Беларусі на тэрыторыі Полацкага памежнага атрада пабудаваны два энергазберагальныя аб'екты - газавая кацельня і лазня. Іх запуск плануецца правесці ў дзень нараджэння атрада - 24 верасня. У новай кацельні будуць працаваць тры энергаэфектыўныя катлы для ацяплення і забеспячэння часткі гарачай вадой, пры гэтым яе памеры ў восем разоў меншыя, чым старой. Яна здольная працаваць у аўтаномным рэжыме без абслуговага персаналу. У той час як на ўтрыманне і працу старой кацельні, якая працуе на мазуце, шмат сіл і матэрыяльных сродкаў сыходзіла на дастаўку паліва, яго разагрэў, штодня даводзілася задзейнічаць некалькі чалавек. На поўную магутнасць аб'ект пачне працаваць з пачаткам ацяпляльнага сезона. Салдацкую службу немагчыма ўявіць без сапраўднай лазні, а ў Полацкім пагранатрадзе будзе сапраўдны SPA-цэнтр з парнай, басейнам і нават купелью. За кошт бюджэту Саюзнай дзяржавы былі пабудаваны і ўжо рыхтуюцца да здачы адміністрацыйны будынак памежнага паста "Урбаны" і аддзялення памежнага кантролю "Урбаны" у Браслаўскім раёне. Полацкі памежны атрад ахоўвае ўчастак мяжы з Латвіяй і Літвой працягласцю 265 км. За восем месяцаў бягучага года полацкімі памежнікамі было затрымана 22 парушальнікі мяжы, 233 парушальнікі заканадаўства аб дзяржаўнай мяжы, спынена 92 выпадкі перамяшчэння прадметаў кантрабанды і адміністрацыйна-мытных правапарушэнняў, пры гэтым у даход дзяржавы канфіскавана матэрыяльных каштоўнасцей на суму Br1,8 млрд., затрымана 18 адзінак зброі і 144 адзінкі боепрыпасаў. За ліпень-жнівень на беларуска-літоўскай мяжы беларускія памежнікі спынілі 104 спробы незаконнага вывазу 83,6 тыс. пачак цыгарэт. Пры гэтым на ўчастку "зялёнай" мяжы непасрэдна ў момант пераправы або ў падрыхтаваных схованках у 25 выпадках было затрымана больш за 147 тыс. пачак цыгарэт.-0-

БЕЛТА