16 лістапада, Віцебск /Дыяна Курыло - БЕЛТА/. Новая рэдакцыя закона аб энергазберажэнні можа быць вынесена на разгляд дэпутатаў Нацыянальнага сходу ў 2012 годзе. Аб гэтым паведаміў сёння на сумесным пасяджэнні Савета прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў і прэзідыума Віцебскага абласнога савета прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў старшыня Пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце, сувязі і прадпрымальніцтве Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Сяргей Сямашка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Дзеючы закон выканаў сваю ролю, сучасныя ўмовы патрабуюць іншага падыходу", - сказаў парламентарый. Галоўны прынцып, які будзе рэалізаваны ў новым законапраекце, прадугледжвае стымуляванне да ўкаранення энергазберагальных тэхналогій.
Закон аб энергазберажэнні быў прыняты ў Беларусі ў 1998 годзе.
Сяргей Сямашка пазнаёміў удзельнікаў сумеснай нарады з дзейнасцю Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, расказаў аб прынятых законах і законапраектах, якія рыхтуюцца да прыняцця. Старшыня камісіі выслухаў прапановы кіраўнікоў па ўдасканаленні заканадаўства ў сферы прамысловасці, транспарту, энергетыкі і сувязі і ўніфікацыі асобных заканадаўчых актаў з дзяржавамі - удзельніцамі адзінай мытнай прасторы.-0-
БЕЛТА
Новая рэдакцыя закона аб энергазберажэнні будзе стымуляваць укараненне энергазберагальных тэхналогій
16.11.20110 праглядаў