Новая водалячэбніца ў Браслаўскай цэнтральнай раённай бальніцы (ЦРБ), дзе маецца абсталяванне, устаноўленае, у асноўным, у санаторыях, стане цэнтрам прыцягнення для турыстаў, якія бываюць на адпачынку ў азёрным краі. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў галоўны ўрач установы аховы здароўя Аляксандр Макарэвіч.

Новае аддзяленне па аказанні водалячэбных працэдур у Браслаўскай ЦРБ з'явілася дзякуючы ініцыятыве кіраўніцтва ўстановы аховы здароўя. "Летам у нашым раёне адпачывае шмат турыстаў як з Беларусі, так і з блізкага замежжа. У мінулым годзе дзякуючы бязвізу з Латвіяй і Літвой у нас узрос экспарт медыцынскіх паслуг. Госці з суседніх краін карыстаюцца магчымасцямі нашай ЦРБ. Летам у іх запатрабаваны адпачынак ля вады, а ў астатні час водныя працэдуры атрымліваць няма дзе, таму мы вырашылі як для мясцовых жыхароў, так і для прыезджых стварыць сваю водалячэбніцу. На рамонт памяшканняў і набыццё неабходнага абсталявання выдзяляліся сродкі з абласнога і раённага бюджэту, у агульнай складанасці было затрачана больш за Br250 тыс.", - распавёў кіраўнік Браслаўскай ЦРБ.

Цяпер да паслуг жыхароў не толькі азёрнага краю, але і найбліжэйшых раёнаў, а таксама гасцей з іншых краін маецца некалькі ваннаў - для падводнага масажу, віхравыя для рук і ног і сухая гейзерная, якая "амывае" вуглякіслым газам і маецца на ўзбраенні ў асноўным у санаторыях. Пацыенты могуць атрымаць тут гідрамасаж, папаласкацца ў жамчужнай і араматнай ванне, а таксама ўзбадзёрыцца ў душы Шарко і цыркулярным душы.

"Водныя працэдуры паскараюць рэабілітацыю пацыентаў пасля некаторых відаў аперацый, інсультаў, пры захворваннях апорна-рухальнага апарата, неўралагічнага профілю. Вадалячэбніца зможа абслугоўваць пацыентаў і турыстаў, якія жадаюць палепшыць сваё самаадчуванне, круглы год", - падкрэсліў Аляксандр Макарэвіч.

Крыніца: belta.by