Прэзідэнт Беларусі падпісаў Указ, якім прадугледжваецца ўнясенне змяненняў у Правілы дарожнага руху.
Навацыі ўводзяцца па ініцыятыве Міністэрства ўнутраных спраў з мэтай удасканалення арганізацыі дарожнага руху, зніжэння аварыйнасці ў краіне, павышэння культуры ўдзельнікаў дарожнага руху.З першага верасня веласіпедысты і асобы, якія перамяшчаюцца на сродках персанальнай мабільнасці, абавязаны спешвацца пры перасячэнні праезнай часткі дарогі па пешаходным пераходзе, а ў асобных выпадках пры руху па велапераездзе і веласіпеднай дарожцы.
Карэктуецца паняцце сродкаў персанальнай мабільнасці. Да іх адносяцца толькі тыя, максімальная тэхнічна дапушчальная хуткасць якіх не перавышае 25 кіламетраў у гадзіну.
Уводзіцца забарона на рух СПМ у пешаходных зонах, а таксама на тратуарах, калі маса перавышае 35 кг. Рухацца з хуткасцю звыш 10 км/г у населеным пункце дазволена толькі па веласіпедных дарожках.
Акрамя таго, дазволена ўстаноўка жалюзі, шторак і плёначных пакрыццяў на бакавых (акрамя пярэдніх) і задніх шклах легкавых аўтамабіляў. Зменены патрабаванні да маркіроўкі зімовых шын аўтамабіля. Да такіх не будуць адносіцца вырабы з маркіроўкай "Усе сезоны".