Новая книга о нашем легендарном земляке — уже в Лепеле!

Новая кніга пра нашага легендарнага земляка — ужо ў Лепелі!

2.2.20260 праглядаў

У Віцебску выйшла ў свет унікальная кніга — першае вялікае даследаванне пра жыццё Міхаіла Кусцінскага, вядомага лепельскага гісторыка, археолага і фатографа. Аўтар — віцебскі мастацтвазнаўца Людміла Хмяльніцкая.

На 200 старонках — падрабязны аповяд пра лёс нашага выдатнага земляка, яго ўклад у вывучэнне Падзвіння. Тэкст дапоўнены багатым ілюстрацыйным матэрыялам: фотаздымкі, дакументы, многія публікуюцца ўпершыню!

Цікавасць да асобы Кусцінскага асабліва адрадзілася на пачатку 2000-х, калі пра яго загаварылі на «Лепельскіх чытаннях» і яго спадчынай зацікавіліся вядучыя беларускія навукоўцы.

Тыраж кнігі — усяго 40 экзэмпляраў, што робіць яе сапраўднай рэдкасцю. І адзін з гэтых экзэмпляраў ужо перададзены ў фонды Лепельскага краязнаўчага музея!

Так што цяпер у кожнага ёсць магчымасць пазнаёміцца з гэтым выданнем асабіста — прыходзьце ў музей, каб даведацца больш пра чалавека, чыё жыццё было прысвечана нашай зямлі.