Аферысты ствараюць фэйкавыя сайты і старонкі «канцэртных пляцовак», капіруюць дызайн рэальных залаў, малююць схему месцаў і ўпэўнена прапануюць квіткі на маючыя адбыцца шоў. Усё выглядае максімальна праўдападобна — дата ёсць, цана «са зніжкай», месцаў засталося «усяго некалькі».
Вы выбіраеце шэраг, аплачваеце браніраванне — і… цішыня. Ні квітка, ні вяртання, ні канцэрта. Старонка знікае, а грошы сыходзяць махлярам. Запомніце: - правярайце наяўнасць падзеі на афіцыйных сайтах артыстаў і пляцовак; - не купляйце квіткі праз сацсеткі і «левыя» лендынгі; - занадта выгадная цана — амаль заўсёды пастка.Святы — любімы час махляроў. Не дарыце ім свае грошы.