Аферы распачынаюцца з «рамантычных» адносін на сайтах знаёмстваў. Калі ахвяра пачынае давяраць, зламыснікі выманьваюць актуальныя геададзеныя (дзе вы зараз, адрас, раён), а потым перадаюць гэтую інфармацыю саўдзельнікам.
Далей сцэнар наступны: тэлефануюць «супрацоўнікі праваахоўных органаў» ці «украінскія вайскоўцы» і паведамляюць, што вас «вылічылі», ведаюць дакладны адрас / дзе вы зараз. Пасля чаго пагражаюць расправай вам і родным, калі не пераведзяце грошы, і патрабуюць наяўныя праз кур'ера або пераводы на рахункі.Што рабіць: Нікому і ніколі не паведамляйце свой дакладны адрас і дзе вы знаходзіцеся ў рэальным часе; Калі «знаёмы» з інтэрнэту раптам пачынае распытваць пра раён, дом, машыну — гэта чырвоны сцяг; Пры любых пагрозах па тэлефоне з згадваннем вашага адрасу — адразу кладзіце слухаўку і тэлефануйце 102.
Беражыце сябе і папярэдзьце сваіх блізкіх — гэтая схема б'е менавіта па самых даверлівых.