З рабочым візітам установы аховы здароўя “Лепельская ЦРБ” наведаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Ігар Мартынаў.
З рабочым візітам установы аховы здароўя “Лепельская ЦРБ” наведаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Ігар Мартынаў.
Галоўны ўрач Ілья Шэндалесаў расказаў пра новы рэнтгенадыягнастычны комплекс "Уніэксперт 2 плюс ADANI". Асаблівасць новага абсталявання ў тым, што яго праца ў лічбавым рэжыме дазваляе знізіць прамянёвую нагрузку на пацыентаў і ўрачоў. У кабінеце — тры працоўныя месцы. Пры неабходнасці рэнтгеназдымку можна перадаць па камп'ютарнай сетцы, як у самой бальніцы, так і праз інтэрнэт у іншыя медустановы. Акрамя гэтага, у адным кабінеце можна рабіць рэнтген усіх частак цела — як стоячы, так і лежачы. Дэпутат звярнуў увагу на перавагі новага рэнтгенадыягнастычнага комплексу. Часам урачу даводзіцца прымаць рашэнне тэрмінова. І менавіта дзякуючы такому абсталяванню ёсць магчымасць выявіць праблемы і парушэнні ў органах, паставіць дакладны дыягназ, вызначыцца з планам, тыпам лячэння і пракантраляваць яго паспяховасць. Ілья Юр'евіч расказаў пра працу кабінета эндаскапіі, аснашчанага сучасным абсталяваннем. Раней гэтая працэдура для многіх пацыентаў была непрыемнай. Цяпер жа ўсё адбываецца па-іншаму. Чалавеку робіцца нутравенны наркоз — ён засынае і не адчувае працэдуру каланаскапіі.
Паміж дэпутатам і галоўным урачом установы аховы здароўя “Лепельская ЦРБ” адбыўся канструктыўны дыялог, у працэсе якога былі вызначаны далейшыя напрамкі працы для паляпшэння медыцынскага абслугоўвання насельніцтва.
Наталля Храпавіцкая