У запаведніку ў трэці раз за 20 гадоў заўважылі еўрапейскую балотную чарапаху — адзіны від чарапах, які водзіцца ў Беларусі.
З-за невысокай колькасці від занесены ў Чырвоную кнігу краіны. Асабліва цікава, што звычайна гэтыя чарапахі насяляюць у паўднёвай частцы рэспублікі (пераважна рэгіён Палесся). Чарапаху сфатаграфавалі і выпусцілі на волю.