Традыцыйная святочная акцыя "Навагодні састаў" парадуе пасажыраў прыгараднага цягніка Полацк-Віцебск і Віцебск-Полацк, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Полацкага райвыканкама.
Традыцыйная святочная акцыя "Навагодні састаў" парадуе пасажыраў прыгараднага цягніка Полацк-Віцебск і Віцебск-Полацк, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Полацкага райвыканкама.
У святочны экспрэс ператворыцца састаў пасажырскага прыгараднага цягніка, які 27 снежня адправіцца з Полацка ў 11.54 і рушыць у зваротны шлях з абласнога цэнтра ў 14.58. Каля па-навагодняму аформленага вагона казачнага цягніка пасажыраў будуць сустракаць Дзед Мароз, Снягурка і іх памочнікі. Падчас руху яны пабываюць у кожным вагоне, каб павіншаваць з Новым годам усіх падарожнікаў.
Пасажыры змогуць прыняць удзел у конкурсах навагодніх песень, загадках-перавертышах, вершах, прыпеўках, навагодніх рыфмах, а таксама ў бяспройгрышнай латарэі "Шчаслівы білецік". Пераможцы конкурсаў атрымаюць у падарунак навагоднія сувеніры і прысмакі ад Дзеда Мароза і Снягуркі.
Акрамя гэтага, пасажыры змогуць зрабіць "Снежнае тату ад Дзеда Мароза". Майстар пры дапамозе аквагріму размалюе твары адважных навагоднімі выявамі (сняжынкі, снегавікі і г.д.), не шкадуючы пры гэтым бліскавак, стразаў і перламутравай пудры. Усю гэту прыгажосць можна будзе захаваць на памяць - у экспрэсе будзе арганізавана праца перасоўнай фотастудыі "Навагодні кадр". Усе жадаючыя змогуць сфатаграфавацца з Дзедам Марозам, Снягуркай, вясёлымі блазнамі і казачнымі персанажамі. Арганізатары абяцаюць, што будуць і іншыя прыемныя сюрпрызы.
У прэс-службе таксама паведамілі, што Дзед Мароз са Снягуркай не пакінуць без увагі і пасажыраў гарадскога грамадскага транспарту. Навагодніх персанажаў можна будзе сустрэць 26 і 29 снежня ў аўтобусах маршрутаў №2 і №4. Менавіта ў гэтыя дні ў Полацку будзе арганізавана святочная акцыя "Навагодні аўтобусны маршрут".