Удзел у свяце прынялі ганаровыя госці: старшыня раённага Савета дэпутатаў Ігар Урбан, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Азаронак, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Галіна Гарбенок, благачынны Лепельскай акругі, протаіерэй Сергій Лешкевіч, кіраўнікі і прадстаўнікі службаў і ведамстваў, устаноў і прадпрыемстваў раёна, прафсаюзы, вайскоўцы.

Службоўцы раённага цэнтра дзяцей і моладзі паказалі прадстаўленне «Навагодні торт для Дзеда Мароза». Разам з казачнымі персанажамі выхаванцы цэнтра, а таксама госці свята вадзілі карагоды каля ёлачкі, кружыліся ў танцах, удзельнічалі ў конкурсах.

Усе атрымалі станоўчыя эмоцыі і сапраўдны навагодні настрой.