Інспекцыяй дзяржаўнага пажарнага нагляду Лепельскага РАНС у лютым месяцы бягучага года праведзены пазапланавыя праверкі і прафілактычныя мерапрыемствы па пытаннях пажарнай бяспекі на наступных будаўнічых пляцоўках:
- аб'ект «Будаўніцтва магазіна і пакоя для часовага пражывання на аўтастаянцы км 155+500 а/д Мінск-Віцебск (права)». Будаўніцтва вядзе: ААТ «Вектар-А»;
- аб'ект «Будаўніцтва 60-кватэрнага жылога дома па вул. Чуйкова, 70 у г. Лепелі». Будаўніцтва вядзе: ДКУСП «Лепельская ПМК-75»;
- аб'ект «Капітальны рамонт з мадэрнізацыяй будынкаў СШ №3 г. Лепеля».
У ходзе праверкі было выяўлена шэраг парушэнняў норм і правіл пажарнай бяспекі. За дадзеныя парушэнні службовыя асобы былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе накладання штрафу.
Лепельскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях нагадвае кіраўнікам і службовым асобам аб'ектаў аб тым, што менавіта яны з'яўляюцца адказнымі за выкананне супрацьпажарнага рэжыму на замацаваных за імі аб'ектах. У выпадку парушэння нормаў і правіл пажарнай бяспекі менавіта кіраўнікі і службовыя асобы будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 23.56 ч.1 КоАП Рэспублікі Беларусь (Парушэнне заканадаўства аб пажарнай бяспецы, у тым ліку абавязковых для выканання патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў сістэмы проціпажарнага нармавання і стандартызацыі, –
цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да трыццаці базавых велічынь, а на юрыдычную асобу – папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да двухсот базавых велічынь).