У Дзяржаўную інвестыцыйную праграму на 2022 год унесены змяненні. Адпаведны ўказ №257 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 26 ліпеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
У Дзяржаўную інвестыцыйную праграму на 2022 год унесены змяненні. Адпаведны ўказ №257 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 26 ліпеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
На рэалізацыю мерапрыемстваў дзяржінвестпраграмы ў 2022 годзе будзе дадаткова накіравана Br357,1 млн. У выніку яе аб'ём складзе Br1,052 млрд замест запланаваных раней Br695 млн.
Дадатковыя сродкі будуць выдзелены на будаўніцтва рэспубліканскіх дарог і мастоў, працяг будаўніцтва аб'ектаў, фінансаванне якіх прыпынена міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі, узвядзенне станцый абезжалезвання вады, праектаванне і будаўніцтва арэнднага жылля для ваеннаслужачых і дзяржаўных служачых.
Прынятыя меры дазволяць павялічыць колькасць прадугледжаных да ўводу ў эксплуатацыю ў гэтым годзе аб'ектаў з 48 да 60, палепшыць стан транспартнай інфраструктуры і актывізаваць работу па нарошчванні аб'ёмаў будаўніцтва арэнднага жылля.
Крыніца: belta.by