28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новыя экспазіцыі з'явяцца ў беларускіх музеях, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. Гэта прадугледжана дзяржаўнай праграмай "Культура Беларусі" на 2011-2015 гады. Так, новыя экспазіцыі з'явяцца ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту (з рэспубліканскага бюджэту на гэтыя мэты будзе выдзелена Br770 млн.), Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (рэспубліканскі бюджэт - Br35 млрд.). У Брэсцкай вобласці абнаўленне экспазіцый чакаецца ў Бярозаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі, Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі, філіяле Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея "Выратаваныя мастацкія каштоўнасці". У Віцебскай вобласці - у музеі гісторыі Полацка, Віцебскім абласным краязнаўчым музеі. У Гродзенскай вобласці - у Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі, Лідскім гісторыка-мастацкім музеі. Абнаўленне экспазіцый прадугледжана таксама ў Магілёўскай вобласці: Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі, Магілёўскім мастацкім музеі ім. П.Масленікава, Асіповіцкім краязнаўчым музеі і іншых; у Мінскай вобласці - Мінскім абласным краязнаўчым музеі, Барысаўскім аб'яднаным музеі, Нясвіжскім гісторыка-краязнаўчым музеі і іншых; у Гомельскай вобласці - у Гомельскім палацава-паркавым ансамблі, Гомельскім абласным музеі ваеннай славы, музеі гісторыі Гомеля і іншых.-0-

БЕЛТА