Актывізацыя інфармавання насельніцтва па пытаннях сацыяльна-працоўнай сферы, прымяненне новых формаў аказання прававой дапамогі спрыяюць зніжэнню колькасці зваротаў грамадзян. Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны Беларусі.
Активізацыя інфармавання насельніцтва па пытаннях сацыяльна-працоўнай сферы, прымяненне новых формаў аказання прававой дапамогі спрыяюць зніжэнню колькасці зваротаў грамадзян. Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны Беларусі.
Разам з тым звароты як спосаб узаемадзеяння дзяржавы і грамадзян служаць інтарэсам, патрэбам і развіццю грамадства, адзначылі ў міністэрстве. Аналіз прапаноў грамадзян і ўздымаемых імі пытанняў, сістэматычнае вывучэнне рэалізацыі нормаў заканадаўства на месцах з'яўляюцца падставай для ўдасканалення прававой базы.
Найбольш запатрабаваныя формы работы - комплексныя выязныя мерапрыемствы, прамыя тэлефонныя лініі, зносіны ў інтэрактыўным рэжыме. Навацыяй у рабоце з насельніцтвам стала інфалінія па пытаннях сацыяльна-працоўнай сферы - з 1 верасня яна працуе ў тэставым рэжыме, ужо дадзены тлумачэнні 1290 заяўнікам. У жніўні ў Навагрудку Гродзенскай вобласці адбыўся пяты этап акцыі "Дзень з Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны" - комплекснае выязное мерапрыемства, якое ўключае правядзенне прамых тэлефонных ліній і круглых сталоў, сустрэчы з актывам раёна і працоўнымі калектывамі, асабісты прыём намесніка міністра, а таксама працу электроннай прыёмнай. Па выніках акцыі прававая дапамога аказана 285 жыхарам горада і раёна, прадстаўнікам юрыдычных асоб. Дарэчы, такая акцыя праводзіцца міністэрствам з 2012 года, усяго інфармацыйна-кансультатыўную прававую дапамогу атрымалі больш за 900 заяўнікаў.
У студзені-верасні бягучага года ў цэнтральны апарат міністэрства паступіла 3129 зваротаў, у тым ліку 1598 пісьмовых, 343 вусных і 1188 электронных. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года колькасць зваротаў паменшылася на 1,9%, пры гэтым пісьмовых зваротаў стала менш на 9%. Варта адзначыць, што колькасць скаргаў знізілася на 20,5%. Абгрунтаванымі прызнаны 2 скаргі, па кожным выпадку накіравана прадпісанне аб прыцягненні вінаватых да дысцыплінарнай адказнасці. Між тым колькасць падзякаў, якія паступілі ў адрас работнікаў міністэрства, органаў і арганізацый, якія ўваходзяць у яго сістэму, узрасла ў паўтара раза.
Па словах спецыялістаў, знізілася колькасць паўторных зваротаў – на 8,4% з 202 да 185. Асноўнымі прычынамі паўторных зваротаў сталі нязгода з рашэннем, прынятым міністэрствам у адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі (65,9%), незадаволенасць заканадаўствам (22,8%). Сярод іншых прычын – патрабаванні заяўнікаў прыняць рашэнне "па справядлівасці", "у парадку выключэння", "як у іншых краінах", нават калі гэта не адпавядае нормам нацыянальнага заканадаўства. Абгрунтаваных паўторных зваротаў не было.
Асаблівасцю бягучага года сталі электронныя звароты жыхароў замежных дзяржаў, у першую чаргу Украіны, аб магчымасцях працаўладкавання ў рэспубліцы і пераездзе на пастаяннае месца жыхарства. У сувязі з масавым характарам зваротаў замежнікаў на сайце міністэрства адкрыта спецыяльная рубрыка "Працаўладкаванне замежных грамадзян", дзе размешчана ўся неабходная інфармацыя, у тым ліку аб наяўных вакансіях для працаўладкавання. Пераважна за кошт зваротаў па пытаннях працаўладкавання, якія паступаюць ад жыхароў іншых краін (практычна кожнае другое), такіх зваротаў у цэлым стала ў студзені-верасня гэтага года больш чым у 2,5 раза больш у параўнанні з аналагічным мінулагоднім перыядам.
У міністэрстве запэўнілі, што ўсе звароты разгледжаны ва ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны. Лідыруюць у тэматыцы зваротаў пытанні пенсійнага забеспячэння, іх удзельная вага – 31,8%. Часцей за ўсё закранаюцца пытанні вылічэння памераў пенсій (як правіла, гэта звязана з жаданнем пенсіянераў пераканацца ў яго правільнасці). Павялічылася колькасць зваротаў аб праве на пенсію па ўзросту за працу з асаблівымі ўмовамі працы. Парушэнняў норм пенсійнага заканадаўства пры вынясенні камісіямі рашэнняў аб адмове ў прызначэнні такіх пенсій не выяўлена.
На другім месцы ў своеасаблівым рэйтынгу зваротаў – пытанні заканадаўства аб працы (21%). Яны датычыліся ў першую чаргу рэгулявання працоўных адносін, аплаты і нармавання працы, вылічэння працоўнага стажу, аховы працы і атэстацыі працоўных месцаў. Павялічылася колькасць пісьмовых зваротаў па пытаннях аказання матэрыяльнай дапамогі, прадастаўлення льгот і гарантый асобным катэгорыям грамадзян у сувязі з 70-годдзем вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
На асабістым прыёме ў работнікаў міністэрства за 9 месяцаў пабывалі 343 чалавекі, міністрам працы і сацыяльнай абароны Марыянай Шчоткінай і намеснікамі міністра прыняты 61 чалавек. Кіраўніцтвам міністэрства праведзена 14 выязных прыёмаў, падчас якіх 54 жыхары рэгіёнаў скарысталіся магчымасцю задаць хвалюючае іх пытанне службовым асобам ведамства, падзяліцца з імі сваёй праблемай. У бягучым годзе грамадзяне актыўна звярталіся за кансультацыямі ў грамадскую прыёмную (дарэчы, 46,9% зваротаў паступіла ад мінчан, 16,6% - ад жыхароў Мінскай вобласці). Па працоўных днях у міністэрстве функцыянуе гарачая лінія, штоквартальна праводзяцца прамыя тэлефонныя лініі па актуальных тэмах.
Набірае папулярнасць праект "Анлайн-марафон" (у бягучым годзе адбыліся 3 інтэрактыўныя канферэнцыі). Акрамя таго, міністрам працы і сацыяльнай абароны праведзена 2 анлайн-прыёмы: у красавіку - пры падтрымцы газеты "Рэспубліка" (адказы на пытанні атрымалі 22 заяўнікі), у верасні - пры падтрымцы БЕЛТА (65 чалавек).
Рэгулярна абнаўляецца на сайце рубрыка "Пытанне-адказ", у якой па выніках аналізу зваротаў грамадзян публікуюцца адказы на найбольш часта задаваныя пытанні.
Навіны Беларусі (БЕЛТА)