Пра гэта заявіў сёння Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь Юрый Чабатароў падчас рабочай паездкі ў Лепель. Разам з кіраўніком эканамічнага ведамства райцэнтр наведалі намеснік старшыні аблвыканкама Анжаліка Нікіціна і намеснік генеральнага дырэктара ААТ «МТЗ» па кіраванні прадпрыемствамі холдынгу «МТЗ-ХОЛДИНГ» Уладзімір Карпяк.

Працоўная група сустрэлася з працоўным калектывам Лепельскага рамонтна-механічнага завода: азнаёміліся з вытворчасцю, абмеркавалі з работнікамі перспектывы развіцця прадпрыемства, адказалі на цікавыя ім пытанні.
Юрый Чабатароў расказаў пра новыя механізмы стымулявання інвестыцыйнай дзейнасці, нацэленыя на ўмацаванне і развіццё прамысловага патэнцыялу рэгіёнаў.
"Дзяржава паслядоўна фарміруе камфортныя ўмовы для стварэння новых і павышэння эфектыўнасці і канкурэнтаздольнасці дзеючых вытворчасцей. І гэта дае свае вынікі. Па выніках 8 месяцаў інвестыцыі ў асноўны капітал растуць з істотным апярэджаннем прагнозу – 107,1%. Выдаткі на тэхналагічнае абнаўленне павялічваюцца яшчэ больш высокімі тэмпамі – 113,3%".
Таксама кіраўнік эканамічнага ведамства адзначыў, што з 1 ліпеня дзейнічаюць прагрэсіўныя механізмы стымулявання інвестыцыйнай дзейнасці. Іх прымяненне дазволіць паскорыць рэалізацыю інвестпраектаў у рэгіёнах.
У графіку рабочай групы сёння значылася таксама наведванне вытворчага ўчастка ТАА "ЦСК".