-Мы зараз знаходзімся ў актыўнай фазе выбарчай кампаніі. Гэта накладае асаблівую адказнасць на ідэалагічную вертыкаль, прадстаўнікоў СМІ, – адзначыла начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Марына Навіцкая. – Мы бачым, як імкліва развіваецца інтэрнэт, як у сацсетках па-рознаму могуць падаваць тую ці іншую інфармацыю. Таму неабходна праз зносіны ў працоўных калектывах, інфармацыйна-тлумачальную работу, інфармацыйна-прапагандысцкія групы даносіць праўдзівую інфармацыю.
Сярод разглядаемых пытанняў – павышэнне эфектыўнасці работы рэгіянальнага тэлебачання, работа кадраў ідэалагічнай вертыкалі ў працоўных калектывах.
Удзел у мерапрыемстве прынялі начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Святлана Шэвелёва і галоўны рэдактар раённай газеты "Лепельскi край" Яна Міснік.
Новыя праекты на ТБ і праца ў калектывах. У Віцебску прайшло пасяджэнне калегіі ідэалагічнай вертыкалі вобласці
16.12.20240 праглядаў