Пять буйных праектаў па мадэрнізацыі дрэваапрацоўчай вытворчасці рэалізаваны сёлета лясгасамі Віцебскага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання (ВВЛА), паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аб'яднанні.
Пять буйных праектаў па мадэрнізацыі дрэваапрацоўчай вытворчасці рэалізаваны сёлета лясгасамі Віцебскага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання (ВВЛА), паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аб'яднанні.
Тры з іх ужо завершаны: у Бегамльскім лясгасе ўстаноўлена лінія па перапрацоўцы дробнатарнай драўніны, у Верхнядзвінскім уведзена ў эксплуатацыю лінія па сартаванні драўніны, у Лепельскім устаноўлена абсталяванне па перапрацоўцы драўніны буйнога дыяметра.
Яшчэ два праекты, якія дазваляюць стварыць агулам каля 40 рабочых месцаў, знаходзяцца на стадыі рэалізацыі: у Глыбокскі лясгас пастаўлена польская тэхналагічная лінія прадукцыйнасцю 500 куб.м абрэзных піламатэрыялаў у месяц. Яе кошт складае Br530 тыс. Зборка аналагічнага абсталявання завершыцца ў бліжэйшы час у дрэваапрацоўчым цэху Талачынскага лясгаса. Увесці ў строй гэтыя лініі плануецца да канца года.
Цяпер пры лясгасах Віцебскага ВВЛА дзейнічаюць 16 дрэваапрацоўчых цэхаў і два майстэрскія ўчасткі. Агульны аб'ём інвестыцый за студзень-кастрычнік у дрэваапрацоўчую вытворчасць склаў больш за Br2,3 млн. Рэнтабельнасць таварнай прадукцыі - 24%.