У Беларусі ўстаноўлены памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў (МСБ) для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп у сярэднім на душу насельніцтва і на аднаго члена сям'і рознага складу ў сярэдніх цэнах снежня 2017 года. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 24 студзеня 2018 года №8, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў профільным ведамстве.

Так, мінімальны спажывецкі бюджэт на аднаго члена сям'і з чатырох чалавек з 1 лютага па 30 красавіка 2018 года ў разліку на месяц складае Br328,45 - гэты сацыяльны нарматыў павялічыўся на 1% у параўнанні з дзеючым з 1 лістапада 2017 года па 31 студзеня бягучага.
Пастановай Мінпрацы і сацабароны на перыяд з 1 лютага па 30 красавіка гэтага года таксама ўстаноўлены сярэднедушавыя мінімальныя спажывецкія бюджэты маладой сям'і з трох чалавек у памеры Br356,10; працаздольнага насельніцтва - Br420,60; пенсіянераў - Br331,82; студэнтаў - Br313,91; дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў - Br266,56; дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў - Br348,44; дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў - Br358,70.
Мінімальныя спажывецкія бюджэты служаць для аналізу дасягнутага ўзроўню жыцця насельніцтва і прагназавання яго змяненняў, для ацэнкі матэрыяльнага становішча розных груп насельніцтва, тыпаў сем'яў, ацэнкі пакупніцкай здольнасці даходаў насельніцтва, абгрунтавання памераў мінімальных сацыяльна-працоўных гарантый.