Новыя падручнікі адпавядаюць новым вучэбным праграмам. Пра гэта 20 жніўня ў эфіры праграмы "Контуры" на тэлеканале АНТ заявіў міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка, паведамляе БЕЛТА.
Усяго налічваецца больш за 250 падручнікаў. Пакуль абноўлена не ўся іх лінейка (у гэтым годзе выпушчаны 41 новы падручнік). Цалкам абноўлены вучэбныя праграмы да новага навучальнага года, выдадзены метадычныя рэкамендацыі па кожным прадмеце. "Настаўнік будзе дакладна разумець, што са старога падручніка браць і што не браць, - адзначыў міністр. - Да канца 2019 года будзе цалкам завершаны выпуск новых падручнікаў". Пры іх давыданні могуць уносіцца некаторыя карэкціроўкі - гэта працэс пастаянны, дадаў ён.
На напісанне падручнікаў праводзіцца адкрыты конкурс. Ігар Карпенка запрасіў да ўдзелу ў ім усіх крытыкаў выдаваемых падручнікаў.
Што тычыцца новых вучэбных праграм, у прыватнасці, па матэматыцы, то, па словах міністра, пры іх фарміраванні выключылі "нейкія мудрагелістыя рэчы". Разам з тым, акцэнтаваў увагу Ігар Карпенка, вельмі важная падрыхтоўка настаўніка, яго ўменне карыстацца матэрыяламі, прапісанымі ў праграмах і падручніках.
Адносна пяці- і дзесяцібальнай шкалы ацэнкі ведаў міністр лічыць, што гэтае пытанне не такое простае і адназначнае, таму патрабуе шырокага абмеркавання, у першую чаргу сярод педагогаў.