З'яўленне сеткавых крам значна павялічыла канкурэнцыю ў нашай справе. Цяпер практычна ў кожным буйным гандлёвым пункце ёсць спецыяльныя печы і кандытарскія цэхі, якія дазваляюць вырабляць уласную прадукцыю. На мой погляд, гэта не такая вялікая праблема, як можа здацца. Людзі ўсё роўна аддаюць перавагу нашаму хлебу, вырабленаму па традыцыйных тэхналогіях, - кажа кіраўнік прадпрыемства.
Лепельскі хлебазавод, вядомы сваімі традыцыямі і якасцю, працягвае радаваць пакупнікоў навінкамі. Нядаўна прадпрыемства запусціла новую лінейку хлеба з збожжавымі дадаткамі: «Барыня», «Гармонія» і хлебец «Слаўны».
Хлеб быў і застаецца стратэгічным рэсурсам на ўсе часы. Да яго якасці – асаблівыя патрабаванні. На працягу дзесяцігоддзяў высокую марку ў гэтым плане трымае філіял Лепельскі хлебазавод ААТ «Віцебскхлебпрам». Работнікі прадпрыемства працуюць і днём і ноччу, каб на стале ў лепельчан быў не толькі свежы, але і разнастайны прадукт.
— З'яўленне сеткавых крам значна павялічыла канкурэнцыю ў нашай справе. Цяпер практычна ў кожным буйным гандлёвым пункце ёсць спецыяльныя печы і кандытарскія цэхі, якія дазваляюць вырабляць уласную прадукцыю. На мой погляд, гэта не такая вялікая праблема, як можа здацца. Людзі ўсё роўна аддаюць перавагу нашаму хлебу, вырабленаму па традыцыйных тэхналогіях, прычым некаторыя з іх запатэнтаваны і належаць толькі Лепельскаму хлебазаводу, што робіць нашу прадукцыю асаблівай, — кажа дырэктар хлебазавода Вячаслаў Машаро.
Лепельскі хлебазавод выпускае каля 30 найменняў хлебабулачных і столькі ж кандытарскіх вырабаў. У хлебазавода ёсць некалькі ўласных крам у горадзе і раёне, у тым ліку гандлёвы пункт «Гарачы хлеб» на тэрыторыі прадпрыемства. Лепельскі хлебазавод забяспечвае прадукцыяй не толькі свой раён, але і суседнія, уключаючы Ушацкі, Бешанковіцкі, Докшыцкі і нават Мінск.
— Аснова стратэгіі, якая дазваляе хлебазаводу заставацца канкурэнтаздольным, — строгі кантроль якасці прадукцыі і арыентацыя на патрэбы пакупнікоў,— адзначае кіраўнік.
Па-першае, каб выпускаць якасны і бяспечны па ўсіх параметрах хлеб. Лабараторыя сочыць за кожным этапам вытворчасці, ад уваходнага кантролю інгрэдыентаў да нарэзкі і ўпакоўкі. Па-другое, лабараторыя — гэта кузня навінак, менавіта тут распрацоўваюць рэцэпты і спосабы прыгатавання смачных і карысных вырабаў. На рахунку лабараторыі не адзін дзясятак арыгінальных распрацовак, якія атрымалі высокую ацэнку і спажыўцоў, і строгага журы розных конкурсаў.Новыя віды хлеба, торт з салёнай карамеллю і трайфлы: Лепельскі хлебазавод расказаў пра свае навінкі і планы
4.2.20250 праглядаў
Карысныя і смачныя навінкі
Пра навінкі 2025 года нам расказала начальнік вытворчай лабараторыі Вольга Падабед:
— Мы прадставілі некалькі новых відаў хлебабулачных вырабаў, якія ўжо можна знайсці ў нашых фірменных крамах. У канцы мінулага года прыступілі да вытворчасці булкі «Барыня». Яна вырабляецца з пшанічнай мукі вышэйшага гатунку з дадаткам збожжавай аўсянай сумесі. У склад уваходзяць аўсяныя шматкі, насенне сланечніку і лёну. Дзякуючы гэтым інгрэдыентам булка набывае прыгожы знешні выгляд і насычаны смак. Навінкі гэтага года — «Хлебец «Слаўны» і хлеб «Гармонія», ідэальныя для выкарыстання ў перыяд посту. «Слаўны»: вагой 0,3 кг, вырабляецца з пшанічнай мукі першага гатунку з дадаткам дрожджаў, солі і закваскі на аснове жытнёвага прарошчанага збожжа, не ўтрымлівае цукру і тлушчу. Хлеб «Гармонія»: гатуецца з пшанічнай мукі вышэйшага гатунку з дадаткам збожжавай сумесі, у склад уваходзяць аўсяныя шматкі, сушаная морква, насенне сланечніку і лёну. Гэты хлеб таксама ўзбагачаны харчовымі валокнамі і змяшчае мінімальную колькасць цукру. Мы імкнемся ствараць прадукты, якія не толькі смачныя, але і карысныя. Новыя рэцэпты распрацаваны з улікам сучасных тэндэнцый здаровага харчавання.
Планы прадпрыемства
Калектыў прадпрыемства ўпэўнены, што без пастаяннай мадэрнізацыі ні ў адной справе, у тым ліку хлебапякарскай, поспеху не дамагчыся. Таму на заводзе пастаянна вядзецца замена абсталявання, печаў.
У найбліжэйшых планах — запуск новых кандытарскіх вырабаў, уключаючы торт з салёнай карамеллю і пірожныя ў пластыкавых шкляначках – трайфлы.
Акрамя таго, прадпрыемства актыўна працуе над паляпшэннем упакоўкі, імкнучыся зрабіць яе не толькі зручнай, але і больш экалагічнай.
Сёлета філіял «Лепельскі хлебазавод» адзначыць свой 100-гадовы юбілей. Рады, што ў нашым горадзе ёсць прадпрыемства з векавой гісторыяй! Дзякуем работнікаў хлебазавода і за цікавыя навінкі, і за ўлюбёную «класіку», якімі яны радуюць нас кожны дзень!
#НАШЛУЧШЫ