Будаўніцтва аб'екта праводзілася па дзяржаўнай праграме пераадолення наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Будаўніцтва аб'екта праводзілася па дзяржаўнай праграме пераадолення наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Новы корпус ДРАЦ "Жамчужына" разлічаны на 166 месцаў. У жылым крыле знаходзяцца нумары з адным, двума і трыма пакоямі, у тым ліку 10 нумароў для інвалідаў-калясачнікаў. У корпусе размешчаны сталовая з вытворчымі цэхамі харчаблока і абедзеннай залай на 84 месцы, медыцынскі блок, зоны адпачынку - рэкрэацыі для вольнага часу дзяцей, а таксама гульнявыя пакоі, дзе дзеці могуць займацца тэхнічнай творчасцю і арт-тэрапіяй, адпачываць у фітабары. Корпус пабудаваны з улікам лячэння дзяцей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, і для іх арганізавана даступнае безбар'ернае асяроддзе - як у медблоку, так і ў зонах адпачынку.Новы корпус дзіцячага аздараўленчага цэнтра адкрыўся ў Лепельскім раёне
13.1.20230 праглядаў