15 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. З выхадам на новы курс валют у Віцебску зніклі чэргі і "дзяжурныя" каля абменнікаў банкаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Новыя курсы набыцця і продажу валют былі ўстаноўлены ў большасці пунктаў абмену валют і разлікова-касавых цэнтрах банкаў горада ў другой палове дня 14 верасня. З іх з'яўленнем чэргі з грамадзян, якія гадзінамі дзяжурылі каля запаветных акенцаў, хутка расталі, што пры гэтым зусім не паўплывала на аб'ём валютных аперацый, паведамілі ў Беларусбанку і Прыёрбанку, адзначыўшы, што колькасць набытай і прададзенай валюты засталася фактычна на ранейшым узроўні ў параўнанні з папярэднімі днямі.
Набыць валюту ў абменніках горада можна пакуль толькі набытую банкамі ў насельніцтва. Аднак зрабіць гэта можна без асаблівых праблем. Напрыклад, у БПС-банку сказалі: "Прыходзьце і купіце!". У Прыёрбанку сёння раніцай быў у наяўнасці стандартны аванс для продажу ўласнай валюты. Пры гэтым тут падкрэслілі, што ўчора пасля абеду насельніцтва здавала валюту па новым курсе, а жадаючых набыць яе да канца працоўнага дня так і не з'явілася.
У Віцебску разбежка курсаў у пунктах абмену валют сёння складала пры набыцці даляра Br8200-8500, продажы - Br8800-8900. Еўра набывалі па Br11400-11500, прадавалі па Br12200-12300. Курс набыцця расійскага рубля адзіны ў большасці банкаў - Br270, продажу - Br310-320. Змены дадзеных курсаў могуць адбыцца пасля правядзення чарговай дадатковай валютнай сесіі, дадалі ў банках.-0-
БЕЛТА
Новы курс валют зняў чэргі і "дзяжурных" ля абменнікаў Віцебска
15.9.20110 праглядаў