Новы мост адкрыўся ў Бярэзінскім біясферным запаведніку ў раёне ўрочышча Броды. Такая інфармацыя размешчана на сайце ДПУ "Бярэзінскі біясферны запаведнік", паведамляе БЕЛТА.

Новы мост адкрыўся ў Бярэзінскім біясферным запаведніку ў раёне ўрочышча Броды. Такая інфармацыя размешчана на сайце ДПУ "Бярэзінскі біясферны запаведнік", паведамляе БЕЛТА.

Мост злучае Барысаўскі раён Мінскай і Докшыцкі раён Віцебскай абласцей. Яго ўзвядзеннем займаўся склад 188-й гвардзейскай Наўгародскай Чырвонасцяжнай, ордэнаў Суворава і Кутузава II ступені інжынернай брыгады (Магілёў). Аб'ект мае высокую важнасць для мясцовага насельніцтва, бо злучае бліжэйшыя вёскі Броды і Крайцы. Для навуковых супрацоўнікаў запаведніка праз мост ляжыць найбліжэйшы шлях зносін да дзікага статка зубров. А для наведвальнікаў ДПУ - гэта яшчэ адзін варыянт уезду ў запаведнік.

Раней на гэтым месцы знаходзіўся мост, але з прычыны бяспекі выкарыстоўваўся толькі як пешаходны.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)