Цяпер трэба ўпарадкаваць працу медыкаў, заявіў журналістам новы начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама Міхаіл Вішневецкі.

Цяпер трэба ўпарадкаваць працу медыкаў, заявіў журналістам новы начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама Міхаіл Вішневецкі.

Міхаіл Вішневецкі прыступіў да кіраўніцтва ўпраўленнем у няпросты час, у гэтай сітуацыі і задачы стаяць адпаведныя. "На сённяшні дзень трэба ўпарадкаваць працу медыкаў, каб яны патурбаваліся і пра сябе. Трэба абмежаваць іх кантакты: знаходзячыся побач з хворымі на каранавірусную інфекцыю, медыцынскія работнікі могуць прыносіць яе ў свае сем'і. Таксама сярод першачарговых пытанняў - забеспячэнне ўсіх медыкаў сродкамі індывідуальнай абароны. З лекамі ў медустановах усё нармальна, гэтае пытанне знаходзіцца пад кантролем", - сказаў начальнік аблздрава.

Касаючыся тэмы візіту спецыялістаў САЗ у Беларусь, Міхаіл Вішневецкі адзначыў, што ўсе ўстановы аховы здароўя Віцебскай вобласці павінны быць гатовыя да прыезду дэлегацыі. Эксперты змогуць пераканацца, як ідуць справы ў рэгіёне. "Трэба разумець, што ў гэты час заўсёды бывае ўздым рэспіраторных інфекцый. З-за цёплай зімы ён зрушыўся. Пакуль мы яшчэ на ўздыме, але, думаю, хутка выйдзем на плато, і пойдзе зніжэнне", - дадаў ён.

Чарговае пасяджэнне абласнога штаба па барацьбе з распаўсюджваннем каранавіруса і абароне насельніцтва ад інфекцыі прайшло сёння ў Віцебскім аблвыканкаме. На ім прадставілі новага начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама Міхаіла Вішневецкага. Да гэтага ён займаў пасаду намесніка начальніка Мінскага аблздрава.