Новы пераразлік пенсій чакаецца ў Беларусі ў бліжэйшы час. Пра гэта інфармуе Telegram-канал "Пул Першага". Дадзенае рашэнне ўжо ўзгоднена кіраўніком дзяржавы, паведамляе БЕЛТА.
"Аб удасканаленні работы ФСАН і мерах па ўзмацненні падтрымкі пенсіянераў і дзяцей-інвалідаў будуць гаварыць сёння ў Палацы (Незалежнасці. - Заўв. БЕЛТА). Асноўны дакладчык - міністр працы і сацыяльнай абароны", - піша рэсурс.
"У бліжэйшы час правядуць трэці сёлета пераразлік пенсій. Першым (Прэзідэнтам Беларусі. - Заўв. БЕЛТА) ужо ўзгоднена", - адзначаецца ў публікацыі.
Крыніца: belta.by