У абноўлены будынак пасля летніх канікул вернуцца выхаванцы Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі горада Лепеля. Ад новай мэблі да развіваючых гульняў і дыдактычных дапаможнікаў – да навучальнага года тут падрыхтаваліся добра. У гэтым дапамаглі як сродкі з мясцовага бюджэту, так і спонсарская падтрымка.

Ужо з чэрвеня пачаўся рамонт. Работнікі ДРБУ-202 прыбралі парогі для зручнага з'езду калясачнікаў, дэмантавалі старую гульнявую пляцоўку. У кабінеце з новымі шпалерамі будзе займацца дашкольная група: іх перадала цэнтру прадпрымальнік Вольга Пашкевіч. Заменяць тут і падлогу.
Супрацоўнікі «Лепельаграсэрвіс» выканалі даўнюю мару: зрабілі дзверы ў мыцню са службовага ўваходу. Цяпер ніхто не будзе замінаць дзецям, калі яны займаюцца ці адпачываюць.
На суму каля 12 мільёнаў рублёў прадаставіла мэблю мінская фірма. Зонавальны стэлаж размясцілі ў адным са спецыяльных класаў. Яшчэ адно з набыткаў – раз'ёмныя пуфы, на якіх будуць адпачываць дзеці.
Адзін мільён з мясцовага бюджэту пайшоў на афарбоўку. Таксама згодна з дзяржаўнай праграмай развіцця спецыяльнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь на 2012–2016 гады каля 13 мільёнаў было выдзелена на гульнявое абсталяванне і мэблю для аказання ранняй комплекснай дапамогі. Яшчэ ў мінулым годзе ў цэнтры займалася траёх дзяцей да трох гадоў. Цяпер псіхалагічную і педагагічную дапамогу такім малышам будуць аказваць у больш камфортных умовах. Дарэчы, паклапаціліся тут не толькі пра мэблю: за новымі сталамі дзеці возьмуць у рукі развіваючыя гульні, яшчэ нядаўна ляжаўшыя на крамным прылаўку.
Кацярына Асоўская