30 кастрычніка, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. Пры разліку сродкаў, якія падлягаюць пералічэнню па-за чаргой плацяжоў на пагашэнне запазычанасці па заработнай плаце, наймальнікі павінны браніраваць у разліку на аднаго работніка Br1 млн. 444 тыс. 700. Дадзены нарматыў ужываецца з 1 лістапада гэтага года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны Беларусі.
У адпаведнасці з указам ад 27 лістапада 1995 года №483 "Аб забеспячэнні своечасовай выплаты заработнай платы" з наймальнікаў у беспярэчным парадку ўтрымліваюцца сумы, накіраваныя на пагашэнне запазычанасці па выплаце заработнай платы, якія адпавядаюць 1,5 памеру бюджэту пражытачнага мінімуму для працаздольнага насельніцтва, скарэкціраванага ў перыяд паміж зацвярджэннямі на індэкс спажывецкіх цэн, з улікам каэфіцыентаў павышэння тарыфных ставак рабочых па тэхналагічных відах работ, вытворчасцях і галінах эканомікі.
Пастановай Савета Міністраў ад 26 кастрычніка гэтага года №974 зацверджаны бюджэт пражытачнага мінімуму для працаздольнага насельніцтва ў цэнах верасня гэтага года ў памеры Br963 тыс. 130 на перыяд з 1 лістапада 2012 года па 31 студзеня 2013 года. Пры разліку сродкаў, якія падлягаюць пералічэнню па-за чаргой плацяжоў на пагашэнне запазычанасці па заработнай плаце, наймальнікі павінны браніраваць у разліку на аднаго работніка суму, якая адпавядае 1,5 памеру вышэйназванага бюджэту пражытачнага мінімуму, - Br1 млн. 444 тыс. 700.
У выпадку калі сістэмай аплаты працы работнікаў прадугледжана прымяненне каэфіцыентаў павышэння тарыфных ставак рабочых па тэхналагічных відах работ, вытворчасцях, відах эканамічнай дзейнасці і галінах эканомікі, пры разліку сродкаў на пагашэнне запазычанасці па заработнай плаце наймальнікі павінны браніраваць у разліку на аднаго работніка суму з улікам названых каэфіцыентаў.-0-
БЕЛТА
Новы памер утрымання з наймальнікаў сродкаў для своечасовай выплаты заробку дзейнічае з 1 лістапада
30.10.20120 праглядаў