У Беларусі пры разліку сродкаў, якія падлягаюць пералічэнню па-за чаргой плацяжоў на пагашэнне запазычанасці па заработнай плаце, наймальнікі павінны браніраваць у разліку на аднаго работніка Br325,35. Дадзены нарматыў ужываецца з 12 верасня 2017 года, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

У адпаведнасці з указам ад 27 лістапада 1995 года №483 "Аб забеспячэнні своечасовай выплаты заработнай платы" з наймальнікаў, якія маюць запазычанасць па выплаце заработнай платы, у беспярэчным парадку ўтрымліваюцца сумы, якія адпавядаюць 1,5 памеру бюджэту пражытачнага мінімуму для працаздольнага насельніцтва, скарэкціраванага на індэкс спажывецкіх цэн на кожнага работніка з улікам каэфіцыентаў павышэння тарыфных ставак рабочых па тэхналагічных відах работ, вытворчасцях і галінах эканомікі.

Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, індэкс спажывецкіх цэн за жнівень да ліпеня 2017 года склаў 99,2%. Бюджэт пражытачнага мінімуму для працаздольнага насельніцтва, скарэкціраваны на індэкс спажывецкіх цэн за жнівень, роўны Br216,90. Пры разліку сродкаў, якія падлягаюць пералічэнню па-за чаргой плацяжоў на пагашэнне запазычанасці па заработнай плаце, наймальнікі павінны браніраваць у разліку на аднаго работніка суму, якая адпавядае 1,5 памеру бюджэту пражытачнага мінімуму для працаздольнага насельніцтва, скарэкціраванага на індэкс спажывецкіх цэн, - Br325,35.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)