17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства эканомікі Беларусі прыступіла да падрыхтоўкі ўказа па пашырэнні напрамкаў дзяржаўнай фінансавай падтрымкі экспартнай дзейнасці суб'ектаў малога прадпрымальніцтва. Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле сувязяў з грамадскасцю Мінэканомікі. Праект дакумента накіраваны на ўдасканаленне мер дзяржаўнай падтрымкі суб'ектаў малога прадпрымальніцтва, якія вырабляюць і (або) рэалізуюць тавары (работы, паслугі), прызначаныя для экспарту. Таксама ён закліканы павысіць эфектыўнасць экспартнай дзейнасці ў рэспубліцы. У цяперашні час у Беларусі дзяржаўная фінансавая падтрымка аказваецца ў рамках указа ад 21 мая 2009 года №255 "Аб некаторых мерах дзяржаўнай падтрымкі малога прадпрымальніцтва". Прадстаіць удасканаліць сістэму фінансавання і забеспячэння эфектыўнай дзяржаўнай падтрымкі суб'ектаў малога прадпрымальніцтва. З гэтай мэтай будзе разгледжаны вопыт Расійскай Федэрацыі ў частцы аказання такога віду падтрымкі экспартаарыентаваным суб'ектам малога бізнесу. Таксама Міністэрства эканомікі прапануе прыняць удзел у падрыхтоўцы праекта ўказа ўсім арганізацыям, незалежна ад форм уласнасці, і рэспубліканскім органам дзяржкіравання. Свае прапановы з абгрунтаваннямі яны могуць дасылаць у Міністэрства эканомікі па электроннай пошце: d-business@main.gov.by альбо па пошце дзяржорганаў: dbusiness@mailgov.by з паметкай "Прапановы ва Указ №255".-0-

БЕЛТА