30 жніўня, Наваполацк /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Новы вакуумны блок дазволіць ААТ "Нафтан" на 5% знізіць выхад мазуту ў разліку на нафту і павялічыць вытворчасць даражэйшых светлых нафтапрадуктаў. Яго ўвод у эксплуатацыю плануецца ў лістападзе 2011 года. Пра гэта паведаміў сёння журналістам галоўны інжынер прадпрыемства Анатоль Арцюх, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Нафтан" мэтанакіравана ідзе па шляху зніжэння вытворчасці мазуту як таварнага прадукту і павялічвае яго выкарыстанне для вытворчасці больш каштоўных прадуктаў. Адным з этапаў на шляху вырашэння гэтай задачы стала будаўніцтва вакуумнага блока ўстаноўкі "Висбрекинг-Термокрекинг". Мэтай гэтага будаўніцтва з'яўляецца паглыбленне перапрацоўкі нафты, якое дазволіць прыкладна на 5% знізіць выхад мазуту ў разліку на нафту і падрыхтаваць сыравіну (вакуумны астатак) для вытворчасці бітумаў і вакуумны газайль для ўстаноўкі "Юникрекинг". Тэрмін акупінальнасці праекта складзе тры гады. Па папярэдніх разліках, прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі ў год дасягне амаль Br18 млрд. Увод аб'екта ў эксплуатацыю дазволіць здабываць з астаткаў працэсаў висбрекинга і термокрекинга дадатковую колькасць такіх прадуктаў, як вакуумны газайль і кампаненты дызельнага паліва. Гэта будзе спрыяць павелічэнню глыбіні перапрацоўкі нафты і дазволіць павялічыць вытворчасць даражэйшых светлых нафтапрадуктаў. Таксама ёсць магчымасць перапрацоўкі на вакуумным блоку прамагоннага мазуту, які ў лішку даюць завадскія ўстаноўкі першаснай перапрацоўкі, асабліва ў зімовы час. Магутнасць блока, разлічаная праекціроўшчыкам - замежнай фірмай "Кох-Глитч", - складзе да 200 т сыравіны ў гадзіну. Пры гэтым будзе атрымана да 60 т/г вакуумнага газайлю і да 10 т/г дызельнага паліва. Акрамя таго, з часам вакуумны блок стане адным з пастаўшчыкоў сыравіны на ўстаноўку запаволенага каксавання. Цяжкі коксуючы астатак у якасці сыравіны ўпершыню будзе выкарыстоўвацца на ААТ "Нафтан". Па словах Анатоля Арцюха, на расійскіх НПЗ аналагічных вытворчых аб'ектаў няма. У Еўропе такія ж вакуумныя блокі эксплуатуюцца на трох прадпрыемствах, у тым ліку ў Чэхіі. Чэшская праектная арганізацыя (Unis) падрыхтавала праект для вакуумнага блока "Висбрекинга-Термокрекинга". Праекціроўшчыкі "Нафтана" ўпісалі яго ў тэхналагічную схему завода, інтэгруючы з дзеючай устаноўкай.