17 студзеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Новы закон аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб павысіць адказнасць чыноўнікаў у працы з людзьмі. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Уладзімір Цалко. У Віцебску кіраўнік ведамства прымае ўдзел у выніковай калегіі абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
З уступленнем у сілу новага закона любы грамадзянін зможа накіраваць свой зварот у органы ўлады па электроннай пошце. Чыноўнікі ж у сваю чаргу ва ўстаноўленыя тэрміны абавязаны будуць разгледзець яго з такой жа стараннасцю, як і пісьмовыя заявы. "Вядома ж, гэта павысіць адказнасць, запатрабуе дадатковага часу, але мы перш за ўсё павінны думаць пра людзей, і гэта частка нашай працы", - падкрэсліў Уладзімір Цалко, адзначыўшы, што ў цэлым гэта прагрэсіўны дакумент, які дазволіць людзям вырашыць узніклыя пытанні ў зручнай для іх форме.
З іншага боку, дакумент дасць магчымасць разабрацца ў карэктнай форме з так званымі прафесійнымі скаржнікамі. "На жаль, ёсць і такія людзі: яны гадамі ходзяць і спрабуюць аспрэчыць пытанне, па якім ужо атрыманы ад шэрагу спецыялістаў пэўны адказ", - дадаў міністр.-0-
БЕЛТА
Новы закон аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб павысіць адказнасць чыноўнікаў - У.Цалко
17.1.20120 праглядаў