У зале Лепельскай ДШМ сабраліся выдатнікі вучобы, пераможцы конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў, фестываляў, алімпіяд, уладальнікі шматлікіх дыпломаў і сертыфікатаў. Яны з'яўляюцца гордасцю нашага Лепельскага раёна. Яны будучыня нашай краіны.


Для дзяцей напярэдадні Новага года адбылося свята «Ёлка цудаў» у рамках рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці».

Урачыста адкрыў мерапрыемства і ўручыў падарункі дзецям старшыня раённага Савета дэпутатаў Ігар Урбан:

— У нас ёсць унікальная магчымасць адзначыць самых таленавітых нашых дзяцей і падлеткаў, якія сапраўды сталі лепшымі ў вучобе, спорце, грамадскай і творчай дзейнасці. Вашы поспехі – гэта важна, але значна важней, што вы паказваеце сваім аднагодкам і сябрам прыклад. Яны глядзяць і роўняюцца на вас. Малайцы, так трымаць.