Так, у межах дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» віншаванне з надыходзячым Новым годам і сюрпрызы атрымалі дзеці з сем’яў, якія па нейкіх прычынах засталіся без падарункаў.
Намеснік старшыні КДН Таццяна Часнокава, старшыня Лепельскага раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» Юрый Мілы, а таксама прадстаўнікі РА РГА «Белая Русь» разам з Дзедам Марозам і Снягуркай павіншавалі хлопчыкаў і дзяўчынак з Новым годам, пажадалі поспехаў у вучобе.Як адзначыла Таццяна Мікалаеўна, падарыўшы прысмакі дзецям, кожны з нас уносіць часцінку цяпла і дабрыні ў лёсы гэтых дзяцей і напаўняе іх жыццё чароўнай казкай, верай у цуды. Узамен мы атрымліваем яшчэ больш радасці ад таго, што робім дабро.