У сацыяльных сетках распаўсюджваецца рэклама нібыта "Першай дзяржаўнай платформы" для інвестыцый. Абяцаюць лёгкія грошы: "укладзі — і зарабляй 1000+ рублёў на тыдзень!" Каб заблытаць, выкарыстоўваюць беларускія сцягі, герб і нават спасылаюцца на Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку.



Відэа з "паспяховай" дзяўчынай — чысты deepfake ад нейрасеткі. Голас, твар, эмоцыі — усё згенеравана ШІ. Ніякага дачынення да рэальных дзяржструктур!