Новы сучасны фельчарска-акушэрскі пункт урачыста адкрылі ў Селяўшчыне. Ён модульны і нічым не саступае звыклым для нас стацыянарным ФАПам – прасторны, камфортны і шматфункцыянальны. Гэта першы падобны аб'ект аховы здароўя на Віцебшчыне.

"Асноўная каштоўнасць краіны – гэта чалавек. Клопат пра здароўе людзей – прыярытэт дзяржаўнай палітыкі Беларусі. Асаблівая ўвага ў нашай краіне надаецца развіццю медыцыны, у тым ліку на вёсцы. З кожным годам яна становіцца яшчэ больш даступнай і якаснай", - адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Міхаіл Вішневецкі.

vitebsk-region.gov.by