1 лістапада каля гадзіны ночы ў службу выратавання паступіла паведамленне аб пажары ў лазні ў вёсцы Верабкі Слабадскога сельсавета

1 лістапада каля гадзіны ночы ў службу выратавання паступіла паведамленне аб пажары ў лазні ў вёсцы Верабкі Слабадскога сельсавета

Па прыбыцці падраздзяленняў МНС да месца выкліку назіралася адкрытае гарэнне лазні.

У выніку пажару ў лазні знішчаны дах, столевае перакрыцце, пашкоджаны сцены. Пацярпелых няма.

Прычына пажару высвятляецца. Разглядаемая версія прычыны ўзнікнення пажару – парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенеруючых агрэгатаў і прылад.

МНС заклікае ўладальнікаў прыватных домаўладанняў, якія маюць на прысядзібных участках гаспадарчыя пабудовы, у тым ліку лазні: не дапускаць эксплуатацыю прыбораў ацяплення з парушэннямі правілаў пажарнай бяспекі, забяспечыць іх рамонт і своечасовую ачыстку комінаў ад прадуктаў гарэння, каб засцерагчы сябе і сваю маёмасць.

За невыкананне Правілаў пажарнай бяспекі грамадзяне могуць быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па ч.1 артыкула 23.56 КОАП РБ, што цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да трыццаці базавых велічынь.